У Магілёве інвалід прыйшоў у суд з нажом, яго затрымалі і выклікалі хуткую дапамогу

Суд у Магілёве, архіўнае фота.

У Магілёўскім Ленінскім раённым судзе затрымалі мужчыну, які прыйшоў туды з нажом і пагражаў супрацоўнікам Дэпартамэнту аховы.

Пасьля спробаў угаварыць яго кінуць нож мужчыну затрымалі з ужываньнем сілы. Імя яго не называюць, але вядома, што ён інвалід. Падчас гутарак зь міліцыянтамі ён гаварыў пра нявыплату яму грошай.

Інваліду стала кепска пасьля затрыманьня, яму выклікалі хуткую дапамогу. З будынку суду нікога не выпускаюць і не ўпускаюць, уваходныя дзьверы зачыненыя.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супраць Лукашэнкі?» Мужчына ў Берасьці ўдарыў мэдыка ў твар. Міліцыя вядзе праверку