Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», судзьдзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Палітвязьню Зяневічу прысудзілі 3 гады «хіміі», хаця на відэа ад абвінавачаньня яго не знайшліТаксама «Менсктранс» заяўляў грамадзянскі пазоў аб кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды, аднак суд яго не задаволіў. Тэрмін пакараньня будзе адлічвацца з моманту затрыманьня палітвязьня.
Дзяніса Дземуха затрымалі 4 кастрычніка пасьля акцыі «Марш вызваленьня палітвязьняў». Яму прысудзілі 13 сутак арышту, пасьля якіх ён ужо ня выйшаў на волю. На Дзяніса завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Яго прызналі палітычным зьняволеным.
Да суду Дзяніс знаходзіўся ў СІЗА-1 («Валадарцы») у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За «Пагоню» паставілі на калені, заламалі рукі, страціў прытомнасьць. Як у Нямеччыне лечаць беларусаў, што пацярпелі ад сілавікоў