На думку выканаўчага дырэктара Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (БФСС) Аляксандра Апейкіна, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў «вельмі моцнае рашэньне», не прызнаўшы Віктара Лукашэнку сапраўдным прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі. Апейкіна цытуе «РБК Спорт».
«Рашэньне цалкам супадае з чаканьнямі. Мы ў першую чаргу ставім сабе за мэту абарону правоў спартоўцаў. Пры гэтым у нас няма мэты пазбаўленьня Беларусі сьцяга або адхіленьня кагосьці. Усім зразумела, што Алімпійскі сход прайшоў не ў адпаведнасьці з правіламі і Віктара Лукашэнку фактычна прызначылі, а ня выбралі».
На думку Апейкіна, для Аляксандра Лукашэнкі пасада прэзыдэнта НАК «прынцыпова важная», таму пасьля санкцый МАК ён вырашыў паставіць на яе свайго сына, каб «захаваць пераемнасьць». І цяпер зноў зьявілася неабходнасьць правесьці перавыбраньне. Тое, што МАК не жадае прызнаваць сям’ю Лукашэнак на чале НАК Беларусі — гэта «важны крок», лічыць прадстаўнік БФСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку старшынём НАК БеларусіВажным Апейкін лічыць і тое, што МАК не прызнаў чальцом НАК Дзьмітрыя Баскава, які ўзначальвае Фэдэрацыю хакею Беларусі. Раней супрацоўнікі фонду абвінавацілі Баскава ў датычнасьці да сьмерці грамадзянскага актывіста Рамана Бандарэнкі, які загінуў 12 лістапада летась у выніку вулічнага нападу.
БФСС паўстаў у жніўні 2020 году. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім атлетам, якія пацярпелі ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страты беларускага спорту хутка не аднавіць». Як жывуць спартоўцы, якія выступілі супраць ЛукашэнкіРаней НАК Беларусі паведаміў міжнародным інстанцыям пра тое, што палітычная сытуацыя ў Беларусі супакоілася, а супраць спартоўцаў і трэнэраў няма рэпрэсій і дыскрымінацыі за палітычныя погляды.
26 лютага ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ўпершыню за 24 гады зьмяніўся старшыня. Алімпійскі сход замест Аляксандра Лукашэнкі выбраў ягонага сына Віктара. Да гэтага Віктар Лукашэнка быў першым віцэ-прэзыдэнтам НАК. З 1997 году нязьменным кіраўніком НАК быў ягоны бацька.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзяржаўныя органы Ўкраіны накіравалі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія перасьледавалі спартоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве гандбалісткі падпісалі ліст за новыя выбары. Пасьля гэтага іх не запрасілі ў зборную Беларусі