Як паведамляе БелаПАН, Анастасія Баранчук накіравала скаргу ў Вярхоўны суд.
25 лютага ў Берасьці абласны суд прызнаў Генадзя Шутава і Аляксандра Кардзюкова вінаватымі ў супраціўленьні асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак. Судзьдзя Сьвятлана Крамянеўская прысудзіла Кардзюкову 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Шутава прызналі вінаватым «без прызначэньня пакараньня». Крымінальную справу па факце гібелі Генадзя Шутава так і не распачалі.
Суд прайшоў у адкрытым рэжыме, закрытай была толькі частка паседжаньня на другі дзень, дзе агучваліся матэрыялы з «сакрэтнага тома» справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сваякі асуджаных пасьля выраку Шутаву і Кардзюкову: «У судзьдзі і пракурора дрыжэлі рукі». ВІДЭАПацярпелымі на працэсе выступілі двое вайскоўцаў мар’інагорскага спэцназу (вайсковая часткі № 89417 Сіл спэцыяльных апэрацый) — прапаршчык Арсеній Галіцын і капітан Раман Гаўрылаў. Паводле матэрыялаў справы і прызнаньняў самога Гаўрылава, менавіта ягоны стрэл зь пісталета Макарава стаў сьмяротным для Генадзя Шутава.
Раман Гаўрылаў (зьлева) і Арсень Галіцын падчас працэсу. Фота: Белсат
Што адбылося
Берасьцеец Генадзь Шутаў загінуў ад агнястрэльнага раненьня, якое атрымаў позна ўвечары 11 жніўня, падчас акцыі пратэсту ў абласным цэнтры. Відавочцам падзей стаў яго сябар Аляксандар Кардзюкоў. Пасьля канфлікту з двума асобамі (на судзе стала вядома, што гэта вайскоўцы-спэцназаўцы Гаўрылаў і Галіцын), які скончыўся для Шутава агнястрэльным раненьнем у патыліцу, Кардзюкову ўдалося ўцячы. Яго затрымалі 14 жніўня. Кардзюкоў пасьпеў расказаць свайму суседу па гаражах, што змог схавацца ад сілавікоў пад бальконам аднаго з дамоў на Маскоўскай вуліцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У сьмерці затрыманага падчас пратэстаў Аляксандра Віхора не знайшлі складу злачынстваПасьля затрыманьня Аляксандра Кардзюкова перавялі ў СІЗА № 1 Менску і абвінавацілі паводле часткі 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэксу («Супраціўленьне супрацоўніку органаў унутраных спраў альбо іншай асобе, якая ахоўвае грамадзянскі парадак»). Празь некалькі месяцаў абвінавачаньне Кардзюкову перакваліфікавалі на частку 2 артыкула 139 КК — «замах на забойства».
Што стала вядома падчас суду
- На судзе назвалі сапраўднае імя забойцы Генадзя Шутава.
- Расказалі пра падрабязнасьці ўдзелу вайсковага спэцназу ў разгоне пратэстаў.
- Вайскоўцы ў цывільным ня толькі мелі пры сабе зброю, але і ўдзельнічалі ў пратэстах пад выглядам звычайных людзей.
- Вайсковец, які забіў Шутава, падпарадкоўваўся камандзіру АМАП, які быў добра знаёмы з самім Шутавым.
- Працэс быў адкрыты, нягледзячы на хадайніцтвы пракурора і спэцназаўцаў.
- Адзіны цывільны сьведка забойства Шутава не пацьвярджае словаў вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Матуля, я баялася, што цябе заб’юць да сьмерці». Гісторыя затрыманьня і суду жанчын, якія пісалі ліст дэпутатцыАляксандар Кардзюкоў нарадзіўся ў Кобрыні ў 1979 годзе. Жанаты, разам з жонкай гадуе непаўналетняе дзіця. У 2010 годзе быў асуджаны за хуліганства, адбыў пакараньне ў выглядзе грамадзкіх работ. Да 2011 году працаваў у аўтобусным парку Берасьця, пасьля першага суду займаўся падпрацоўкамі, зьбіраўся зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам.