Падазраваным па арт.342 КК за 20 верасьня пачалі прыходзіць лісты, што падазрэньні зьнятыя, прынамсі трое берасьцейцаў атрымалі лісты, што ў дачыненьні да іх справа спыненая.
Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Ёсьць і добрыя навіны: падазраваным па арт.342 КК за 20 верасьня пачалі прыходзіць лісты, што падазрэньні зьнятыя. Здаецца, справа «развалілася»! Як мінімум трое берасьцейцаў атрымалі лісты, што ў дачыненьні да іх справа спыненая! Нагадаем, што менавіта на той акцыі пратэсту праваахоўнікі стралялі ў паветра, распылялі газ з балёнчыкаў у людзей, якія стаяць у счэпцы. Потым завялі справу па ч.1 арт.342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), у рамках справы праходзілі ператрусы.