Мінабароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў

Падчас беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў ва Ўльянаўску. Сакавік 2020

Міністры абароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Сустрэча генэрал-лейтэнанта Віктара Хрэніна і генэрала арміі Сяргея Шайгу прайшла ў рамках візыту міністра абароны Беларусі ў Маскву.

Міністры абароны дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў для сумеснай падрыхтоўкі. Цэнтры будуць знаходзіцца ў Ніжагародзкай, Калінінградзкай абласьцях Расеі і Горадзенскай вобласьці Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што абмяркуе ў Расеі міністар абароны Беларусі

На гэтым тыдні Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі падпісалі праграму стратэгічнага партнэрства на 5 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Масква — стратэгічны саюзьнік». Мінабароны Беларусі і Расеі падпісалі пяцігадовую праграму партнэрства