Лукашэнка звольніў свайго памочніка Яўсеева, які разганяў Плошчу 2010 году

Выбары прэзыдэнта. Акцыя пратэсту. Плошча Незалежнасьці 19 сьнежня 2010.

Інфармацыі пра ўдзел звольненага чыноўніка Ігара Яўсеева ў падзеях 2020 году у публічнай прасторы няма.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, у якім звольніў свайго памочніка па Менскай вобласьці Ігара Яўсеева.

У 2010 годзе Ігар Яўсееў, тагачасны кіраўнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Менгарвыканкаму, быў адным з кіраўнікоў разгону Плошчы-2010. Пасьля гэтага ён трапіў пад санкцыі Эўразьвязу, кіраваў міліцыяй у Менску і Віцебску, потым быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Менскай вобласьці.

Інфармацыі пра ўдзел Яўсеева ў падзеях 2020 году, выбарах і разгонах пратэстаў у публічнай прасторы знайсьці не ўдалося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы памочнік Лукашэнкі біў журналіста і з матам разганяў акцыі пратэсту. Фота і відэа