Тэлеграм-канал страйкавага камітэту горадзенскага «Азоту» паведаміў пра абʼяднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу.
Зроблена гэта для «суладнай працы і хутчэйшага дасягненьня агульнай мэты страйкавага руху».
«У адзінстве наша сіла. Запрашаем далучыцца да нас усе рабочыя рухі краіны», — заявілі страйкоўцы. Такое ж паведамленьне разьмясьціў і страйкам «Нафтану».
Страйк працягваюць таксама каля 130 работнікаў «Беларуськалію».
Страйкоўцы дамагаюцца адстаўкі Лукашэнкі, новых новых вольных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
СК завёў крымінальную справу за «прымус да страйку» на «Гродна Азоце»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
На Наваполацкім «Нафтане» яшчэ тры чалавекі далучыліся да страйкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў ад БМЗ аднавіць на працы незаконна звольненых работнікаў