Каманда Латушкі параўнала заробкі рабочых і кіраўніцтва на «Гродно Азот», БМЗ, БелАЗе і «Гомсельмашы»

Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне

Пэўны час таму Народнае антыкрызістане кіраўніцтва і супольнасьць «Сумленныя людзі» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўнікоў і шэраговых супрацоўнікаў на МЗКЦ, МТЗ і «Нафтане».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рабочыя дзяржпрадпрыемстваў атрымліваюць у 6-7 разоў менш, чым кіраўнікі, — каманда Латушкі

Цяпер яны апублікавалі дадзеныя па «Гродно Азот», БМЗ, БелАЗ і «Гомсельмашы».

Як вынікае з атрыманай інфармацыі, кіраўнік «Гродно Азот» зарабляе ўтрая болей, чым рабочы прадпрыемства ў сярэднім, на БМЗ і на БелАЗе кіраўнікі атрымліваюць у 6 разоў больш, чым рабочыя, на «Гомсельмашы» - у 7 разоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 3,7 раза больш, чым настаўніку. Колькі плацяць дзяржслужачым