Мэр польскага гораду Плоцк накіраваў ліст на імя старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Дзьмітрыя Дзямідава, у якім асудзіў прымяненьне сілы супраць мірных пратэстоўцаў.
Польскі Плоцк зьяўляецца горадам-пабрацімам беларускага Наваполацку
У лісьце мэр Плоцку Анджэй Навакоўскі выказаў занепакоенасьць «сытуацыяй простых грамадзянаў і незалежных СМІ ў Беларусі».
«Апошні прысуд двум журналістам тэлеканалу „Белсат“ паказвае, наколькі драматычным робіцца ваша становішча, — зьвяртаецца мэр польскага гораду да жыхароў Наваполацку. — Беларускія спэцслужбы на загад уладаў рэпрэсуюць і спрабуюць запужаць жыхароў, якія пасьля выбараў працягваюць змагацца за свабоду і дэмакратыю».
«Хачу заверыць жыхароў Наваполацку, што жыхары горада-партнэра Плоцку ў Польшчы падтрымліваюць іх імкненьне да свабоды і цалкам зь імі салідарныя,» — напісаў Анджэй Навакоўскі.