Памёр удзельнік гурту Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл)

Пасьля цяжкай хваробы памёр саліст гурту Brutto Сяргей Каралёў (Бразіл).

Пра гэта паведамляецца ў інстаграме гурту. Месца і дзень пахаваньня, пакуль невядомыя.

Іншы удзельнік Brutto, Віталь Гуркоў, паведаміў, што ў 2019 годзе Каралёў перанес цяжкую апэрацыю, бо ў яго была анкалягічная хвароба мозгу.


Сяргей Каралёў быў у складзе Brutto з 2014 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Міхалка далучаецца да забастоўкі і «Народнага ўльтыматуму»