Журналістку Вольгу Быкоўскую затрымалі ў Лідзе

Вольга Быкоўская

Там сёньня праходзіць адміністрацыйны судовы працэс яшчэ над адным журналістам Юрыем Дзешуком, якога апошнія месяцы прэсуюць улады.

Дзешука спачатку затрымлівалі па крымінальнай справе, цяпер судзяць па «народным» артыкуле 23.34 КаАП.

Вольга Быкоўская паехала ў суд у якасьці сьведкі і была затрыманая, паведаміў Беларускай асацыяцыі журналістаў муж журналісткі Паўлюк Быкоўскі. Пазьней ён жа паведаміў, што Вольгу выпусьцілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лідзкага журналіста Юрыя Дзешука прайшоў ператрус
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Юрася Дзешука прызналі падазраваным у крымінальнай справе, ён у ізалятары ў Лідзе