Некалькіх сяброў страйкаму «Беларуськалію» затрымалі і пабілі 28 лютага

Акцыя пратэсту шахтароў і іх сем'яў у Салігорску 17 жніўня 2020 году

У апошні дзень зімы ў лесапаркавай паласе ў Салігорску затрымалі сем чалавек — чатырох дзяўчат і трох хлопцаў, паведамляе тэлеграм-канал страйкаму «Беларуськалію».

Пазьней трох са схопленых дзяўчат адпусьцілі. Яны расказалі, што міліцыянты іх білі, у тым ліку па галаве. Білі як непасрэдна пры затрыманьні, так і пасьля ў аўтобусе. У салёне распылілі пярцовы газ. Потым затрыманых, па іх словах, білі ў РАУСе, асабліва дасталося мужчынам.

Затрыманымі застаюцца страйкамаўцы Антон Дзямкоў, Канстанцін Дзяцееў, Андрэй Магілевец і Ганна Асіпенка.

Таксама страйкам паведаміў, што пасьля затрыманьняў дома ў схопленых прайшлі ператрусы бяз ордэраў і пастановаў пракурора.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 1 сакавіка — сустрэча кіраўніцтва пакупніка беларускіх калійных угнаеньняў Yara зь беларускай дыяспарай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Веру, што ўлетку вярнуся на працу». Пасьля арышту і галадоўкі вызвалілі салігорскага страйкоўца Юрыя Корзуна