На Наваполацкім «Нафтане» яшчэ тры чалавекі далучыліся да страйку

Ілюстратыўнае фота

Рабочыя патрабуюць новых свабодных ваыбараў, спыненьня гвалту сілавікоў і вызваленьня палітвязьняў.

26 і 27 лютага адразу тры чалавекі далучыліся да страйку на прадпрыемстве «Нафтан» у Наваполацку. Гэта лябарант хімічнага аналізу 4 разраду Ксенія Садоўская, машыніст тэхналягічных помпаў Аляксандар Ляшкоў і машыніст кампрэсарных установак Андрэй Куц.

Куц таксама ўзначальвае цэхавую арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан».

Мінулы раз на «Нафтане» рабочыя далучаліся да страйку ў пачатку лютага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два дні лютага трое рабочых «Нафтану» далучыліся да нацыянальнага страйку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўгас неплатаздольны, замежнае таварыства — банкрут. Што з арганізацыямі, на якіх патрабаваў парадку Лукашэнка