Жанчыну асудзілі за допіс у тэлеграм-канале, МЗС заклікаў Польшчу «не гераізаваць нацызм». Найважнейшае за 27 лютага

Валянціна Мядзьведзь, асуджаная на 2 гады "хатняй хіміі" за допіс пра міліцыянта ў тэлеграм-канале

Тэлеграм-канал «Страна для жизни» апублікаваў некалькі адказаў Сяргея Ціханоўскага на пытаньні чытачоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Ціханоўскі з турмы: «Ня кожны можа пахваліцца, што пражыў хаця б адзін такі дзень, як я»

45-гадовую Валянціну Мядзьведзь асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за допіс у мясцовым тэлеграм-канале

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвала міліцыянта «сьлізкім тыпам». Жыхарку Бярозы асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

МЗС Беларусі выступіла з асуджэньнем намеру праварадыкальных польскіх груповак правесьці марш у Гайнаўцы на Беласточчыне. Міністэрства заклікае Варшаву не дапускаць гераізацыі нацызму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі заклікае Польшчу не дапускаць «гераізацыі нацызму»

У Гайнаўцы на Беласточчыне ўшанавалі ахвяр жаўнераў Рамуальда Райса «Бурага»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гайнаўцы ўшанавалі ахвяр жаўнераў «Бурага». Маршу нацыяналістаў тут не было. ВІДЭА

Прэс-сакратар зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Пэтэр Стана пра перасьлед праваабаронцаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў і адвакатаў, а таксама суды над журналістамі у Беларусі :"Гэта павінна спыніцца, гэта непрымальна ў Эўропе XXI стагодзьдзя«

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ пра сытуацыю ў Беларусі і суды над журналістамі: Гэта непрымальна і павінна спыніцца

У Google Play зьявілася гульня па матывах пратэстаў у Беларусі. Гэта аркада, дзе трэба ўцякаць ад ворагаў і зьбіраць бульбу. У гульні заўважаны пэрсанажы, падобныя да супрацоўнікаў сілавых структураў, аўтазак, «работнікі ЖКГ» і нават таракан

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Google Play зьявілася гульня «Крэпки арэшак»

Прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян дамагаўся адстаўкі начальніка Генштабу ўзброеных сілаў Оніка Гаспарана. Прэзыдэнт Армэн Саркісьян вярнуў праект указу аб адстаўцы зь пярэчаньнямі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Армэніі адмовіўся звальняць начальніка Генштабу. Яго адстаўкі жадаў Пашыньян