Каля 30 чалавек звольнілі з «Гродна Азоту» пасьля пачатку нацыянальнага страйку летась 26 кастрычніка. Частка зь іх (13 чалавек) паспрабавалі праз суд вярнуцца на працу, але няўдала. Пагаварылі са звольненымі работнікамі пра суд і жыцьцё пасьля «Азоту».
Сяргея Шэлеста і Андрэя Пагярылу звольнілі за прагулы — так кіраўніцтва прадпрыемства расцаніла іхнія 10 сутак у ІЧУ. Пад арышт яны трапілі за тое, што вывесілі на тэлевежы ў Горадні бел-чырвона-белы сьцяг у ноч на 28 верасьня пасьля разагнанага мітынгу.
Аляксея Сідара таксама звольнілі за прагул, калі ён адмовіўся працаваць у загазаваным цэху, а назаўтра захварэў.
Суд (падчас працэсу замянілі судзьдзю) адмовіў у аднаўленьні на працы ўсім 13 «азотаўцам», якія падавалі пазоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суд не задаволіў пазоў звольненых работнікаў «Гродна Азоту»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
СК завёў крымінальную справу за «прымус да страйку» на «Гродна Азоце»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што адбываецца на «Гродна Азоце» пасьля зьмены кіраўніка