Пасьля воклічу «Жыве Беларусь» у Смаргонях завялі справу за хуліганства

Старшыня Смаргонскага суду Алена Пятрова на выхадзе з будынку 18 лютага

18 лютага дваіх смаргонцаў асудзілі за распаўсюджваньне улётак са зьвесткамі пра міліцыянтаў. Пасьля прысуду нехта ў калідоры суду выгукнуў: «Жыве Беларусь!» Старшыня суду загадала нікога не выпускаць. Хтосьці пасьпеў выскачыць праз акно, астатніх забрала міліцыя.

На наступны дзень па Смаргонях пракацілася хваля арыштаў.

А цяпер стала вядома, што міліцыя завяла крымінальную справу за хуліганства, паведаміла «Наша ніва».

Падазраваныя ў справе — усе, хто быў на працэсе.

У тым ліку рэдактар «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан, якога раней асудзілі на два гады «хіміі». Ён расказаў, што цяпер на яго ціснуць: «Мне кажуць, што хіміяй не абыдзецца».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях дваіх чалавек асудзілі за ўлёткі. Групу падтрымкі зачынілі ў судзе, асуджанаму стала блага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэха аднаго воклічу «Жыве Беларусь»? У Смаргонях за адзін вечар затрымалі некалькі актывістаў