Байдэн адмяніў указ Трампа аб прыпыненьні іміграцыйных візаў

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў указ экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, які абмяжоўвае ўезд у Злучаныя Штаты для іншаземцаў, якія знаходзіліся за межамі краіны і не атрымалі права на ўезд.

Выключэньне было зроблена для мэдыкаў і іншых работнікаў, якія, на думку Белага дома, былі важныя для барацьбы з пандэміяй COVID-19.

Адміністрацыя Байдэна паведаміла, што ўказ Трампа прывёў да затрымак у атрыманьні іміграцыйных візаў, шматлікія сем’і аказаліся падзеленыя на некалькі месяцаў, гэта ўдарыла па галінах, дзе задзейнічаны спэцыялісты з усяго сьвету.

Былы прэзыдэнт сьцьвярджаў, што часовыя абмежаваньні дапамогуць у барацьбе з беспрацоўем. Дакумэнт дзейнічаў з канца красавіка мінулага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн падпісаў тры ўказы аб зьмене іміграцыйнай палітыкі

У пачатку лютага Байдэн адмяніў тры ўказы свайго папярэдніка ў галіне іміграцыйнай палітыкі. Яны датычацца працэдуры даваньня прыстанішча на мяжы ЗША і Мэксыкі, некаторых правілаў легальнай іміграцыі і палітыкі ўзьяднаньня семʼяў нелегальных імігрантаў.