23 лютага вынесьлі прысуд жыхару Полацку, які абстраляў з пнэўматычнага пісталета машыну дэпартамэнту аховы.
У кастрычніку ён пʼяны выйшаў на балькон, пабачыў міліцэйскую машыну і стрэліў па ёй некалькі разоў сфэрычнымі кулямі.
У машыне былі людзі. Яны не пацярпелі. Шкоды аўтамабілю налічылі больш як на 800 рублёў.
Судзьдзя вырашыў пакараць мужчыну 200 гадзінамі грамадзкіх работ і штрафам 5220 рублёў. Але за тое, што да суду палачаніна трымалі пад вартай, штраф зьменшылі да 2900 рублёў. Пісталет канфіскавалі, паведаміў сайт Вярхоўнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры гады калёніі за ўдары па капоце і сярэдні палец міліцыянту ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладэчне мужчыну далі 3,5 года за падзеі 11 жніўня