Зьявіліся новыя кадры разгону і зьбіцьця сілавікамі наведнікаў крамы ў Менску ў жніўні 2020 году падчас разгону акцый пратэсту супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта.
Не публікаванае раней відэа таго, як 11 жніўня сілавікі білі людзей у менскай краме «Алмі» на вуліцы Прытыцкага, зьявілася ў тэлеграм-канале «Нік і Майк».
На 14-хвілінным відэазапісе бачна, як сілавікі ў поўнай амуніцыі забягаюць у краму і пачынаюць дручкамі біць людзей. Пры гэтым унутры будынку ёсьць як людзі, якія толькі што зайшлі ці забеглі ў краму, так і тыя, хто знаходзіцца там даўно. Убачыўшы ўзброеных сілавікоў у паніцы кінуліся наўцёкі ня толькі наведнікі, але й работнікі крамы «Алмі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ясна ўсьведамляў, што мяне могуць расстраляць». Як сілавікі імітавалі пратэстоўцам пакараньне сьмерцюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Спэцдакладчык ААН: Доказы супраць сілавікоў у Менску ёсьць