Ціханоўская расказала, чым хоча займацца пасьля пераменаў у Беларусі

Сьвятлана Ціханоўская, 2 жніўня 2020 года, Берасьце

Сьвятлана Ціханоўская дала больш як 2,5-гадзіннае інтэрвію ўкраінскаму публіцысту Дзьмітрыю Гардону. У пікавы момант яго глядзела звыш 40 тысяч чалавек онлайн.

Падчас размовы журналіст спытаў, чым Ціханоўская хацела б займацца пасьля таго, як у Беларусі пройдуць свабодныя выбары.

«Я думаю, што пасьля такога калясальнага досьведу я змагу быць карыснай у пабудове новай дзяржавы разам зь беларусамі. Я бачу сваю працу ў галіне абароны правоў чалавека. Гэта мая здагадка, гэта тое, да чаго ў мяне ляжыць душа. Але калі хочаш насьмяшыць Бога — раскажы яму пра свае пляны», — сказала Ціханоўская.

У жніўні 2020 года, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, Гардон наведаў Менск і запісаў інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі дзён пасьля выбараў, калі сталі вядомыя факты катаваньняў і забойстваў сілавікамі ўдзельнікаў пратэсту, Дзьмітрый Гардон асудзіў Лукашэнку і падтрымаў пратэстоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «50–80% у апазыцыі». Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай — аб працы зь сілавікамі і чыноўнікамі, якія супраць Лукашэнкі, але баяцца сыходзіць