МЗС Польшчы: ЭЗ можа ўвесьці новыя санкцыі супраць Беларусі

Падставай для гэтага можа паслужыць судовы прысуд дзьвюм журналісткам.

Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці ў дачыненьні да Беларусі новыя санкцыі, пасьля таго як Менск адправіў у турму дзьвюх журналістак за здымкі пратэстаў.

Пра гэта паведаміла ў аўторак польскае інфармацыйнае агенцтва РАР са спасылкай на міністра замежных справаў Польшчы Зьбігнева Раў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік дыпляматыі ЭЗ асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі

«На жаль, сытуацыя ў Беларусі пастаянна пагаршаецца, таму, верагодна, будуць уведзены дадатковыя санкцыі. Сьпіс палітычных вязьняў робіцца ўсё большы. Прынамсі два беларускія журналісты былі дададзены ў гэты сьпіс», — заявіў Раў, згодна з РАР.

На мінулым тыдні беларускі суд прыгаварыў дзьвюх журналістак Белсату да двух гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньнях у арганізацыі пратэстаў. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі затрыманыя ў лістападзе ў кватэры, зь якой яны здымалі дэманстрацыі ў сувязі са сьмерцю ўдзельніка акцыі пратэсту, забітага некалькімі днямі раней.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходны канкрэтныя дзеяньні замест крайняй заклапочанасьці», — рэакцыі на прысуд журналісткам «Белсату»