На польскай мяжы затрымалі амаль 2 мільёны пачак цыгарэт зь Беларусі

Польскія мытнікі ў Кузьніцы пры грузавіку з рэкорднай кантрабандай цыгарэт зь Беларусі, люты 2021

Супрацоўнікі памежнай службы і мытні Падляскага ваяводзтва на памежным пераходзе ў Кузьніцы прадухілілі спробу кантрабанды рэкорднай колькасьці цыгарэт зь Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт Польскай памежнай службы, адзначаючы, што такім чынам удалося сарваць найбуйнейшую спробу цыгарэтнай кантрабанды на памежных пераходах Польшчы.

Падчас дэталёвай праверкі двух польскіх грузавікоў, якія заяжджалі зь Беларусі, мытнікі выявілі, што ў іхных прычэпах замест заяўленых дошак знаходзіцца больш за 1,8 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт. Кошт кантрабанды — прыблізна 27,6 млн злотых (7,5 млн даляраў).

Суд вырашыў арыштаваць трох мужчын (двух кіроўцаў і іх заменьніка) на тры месяцы, вядзецца расьследаваньне. Мужчынам пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 10 гадоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік літоўскай мытні заявіў пра буйнамаштабную кантрабанду цыгарэт зь Беларусі