Рэха аднаго воклічу «Жыве Беларусь»? У Смаргонях за адзін вечар затрымалі некалькі актывістаў

Ілюстрацыйнае фота

Увечары 19 лютага па Смаргонях пракацілася хваля затрыманьняў, паведамляе «Вясна» і зьвязвае яе з інцыдэнтам у тутэйшым судзе, дзе напярэдадні нехта крыкнуў «Жыве Беларусь», а судзьдзя загадала нікога не выпускаць з будынку. Тады 9 чалавек забрала міліцыя, але некалькім удалося ўцячы праз акно.

19 лютага затрымалі Рамуальда Улана, Людмілу Сульжыцкую, Яўгена Новіка і Сяргея Трая.

Ільля Петуноў не вярнуўся з РАУСа, у які пайшоў сам падаваць скаргу.

Міліцыя прыйшла па Руслана і Любоў Валюкоў. Але Руслану маці выклікала хуткую, а Любові не было дома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях дваіх чалавек асудзілі за ўлёткі. Групу падтрымкі зачынілі ў судзе, асуджанаму стала блага