Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай заклікаў сілавікоў далучыцца да апазыцыі супраць Лукашэнкі

Валер Кавалеўскі

Кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі зьвярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структураў з заклікам пакінуць служэньне рэжыму і перайсьці на бок апазыцыі.

«Цалкам распушчана чацьвёртае ўпраўленьне КДБ па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненьні ў СК, ААЦ і нават ГУБАЗіК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў. (…) А тым часам вакансіі ў сыстэме запаўняюцца зь цяжкасьцю. У дэпартамэнт аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэньнямі», — сказаў Кавалеўскі.

«Вы ўжо зразумелі, што яго [Лукашэнкі. — РС] час скончыўся. Мы таксама гэта разумеем. І заклікаем станавіцца нашымі прыхільнікамі цяпер. Пішыце на E-mail: ByPol@protonmail.com і далучайцеся да вашых калегаў, якія ўжо працуюць з намі і прыносяць карысьць беларускаму народу», — заклікаў Кавалеўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы