Юры Корзун, былы работнік «Беларуськалію», які далучыўся да страйку ў жніўні 2020-га, трымаў галадоўку з 11 лютага, калі яго затрымалі.
Ён абвясьціў галадоўку ў сувязі з «фактычным выкраданьнем [яго] без тлумачэньня прычын», «незаконным вядзеньнем адміністрацыйнага працэсу» і «парушэньнем тэрміну разгляду справы».
12 лютага Юрыя Корзуна асудзілі на 15 дзён арышту за «ўдзел у масавым мерапрыемстве».
18 лютага Юры Корзун выйшаў з галадоўкі, паведаміў «Страйкам Беларуськалію».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтар, музыка, журналісты і пэнсіянэры. Каго і на колькі пасадзілі падчас Усебеларускага сходу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хіба што пачнуць шантажаваць дзецьмі» — што адбываецца са страйкоўцамі «Беларуськалію»