Ціханоўская трапіла ў сьпіс лідэраў будучыні часопіса Time

Сьвятлана Ціханоўская на перадвыбарчым мітынгу ў Берасьці 2 жніўня 2020

Часопіса Time уключыў Сьвятлану Ціханоўскую ў сьпіс лідэраў будучыні. Яе намінаваў лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо.

«Сьвятлана Ціханоўская — прыклад супраціўленьня і годнасьці для ўсіх нас, хто змагаецца за дэмакратыю ў сьвеце», — напісаў Гуйдо. Ён нагадаў, як вылучэньне Ціханоўскай актывізавала палітычную актыўнасьць беларусаў да выбараў і як тысячы людзей выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць фальшаваньня іх галасоў.

У Беларусі людзі ступілі на шлях дэмакратыі, і гэты шлях можа прывесьці толькі да свабоды», — падсумаваў Гуайдо.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы