«Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы

Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала масавыя ператрусы.

Яна параіла шукаць злачынцаў у офісах АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі:

«Яны шукаюць „злачынцаў“ сярод тых, хто дапамагае палітвязьням і піша пра барацьбу беларусаў за свабоду. Яны шукаюць „злачынцаў“ у дамах іх бацькоў. Але ў пошуках злачынцаў ім варта зазірнуць у офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі.

Гэта і ёсьць сапраўдны дзяржаўны крызіс, бо дзеля ўтрыманьня ўлады рэжым рэпрэсуе нават тых, хто абараняе правы людзей. Пакуль гэта адбываецца, у небясьпецы знаходзяцца ўсе беларусы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў, сьледчыя шукаюць доказы «фінансаваньня пратэстаў»

Ціханоўская перакананая, што такімі дзеяньнямі Лукашэнка сам зьбірае матэрыялы справы для міжнароднага трыбуналу супраць сябе і набліжаных да яго. Ціханоўская сказала, што яе штаб перадаў інфармацыю ў Эўразьвяз і Раду ААН у правах чалавека з патрабаваньнем прыняць захады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 40 ператрусаў у кіраўнікоў БАЖ, журналістаў і праваабаронцаў. СЬПІС