Латушка: больш за 1000 беларускіх чыноўнікаў згадзіліся падпісаць ліст аб адстаўцы Лукашэнкі

Павал Латушка. Варшава, сьнежань 2020 году.

Гэты ліст будзе апублікаваны ў пачатку красавіка, калі набярэцца пяць тысяч подпісаў.

Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павел Латушка ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіў, што 1090 беларускіх чыноўнікаў паведамілі пра жаданьне падпісаць адкрыты ліст аб адстаўцы Лукашэнкі.

«Многія заяўляюць пра гатоўнасьць падпісаць ліст не ў адкрытую, далучыцца да яго. Гэта таксама адзін з інструмэнтаў дыялёгу з чыноўнікамі. Яны перасылаюць свае пасьведчаньні, мы іх вэрыфікуем».

Паводле былога амбасадара Беларусі ў Аргентыне, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Ўладзімера Астапенкі за адстаўку Лукашэнкі падпісваюцца дзейныя і былыя супрацоўнікі дзяржаўнага кіраўніцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падпісалі ўжо 600 чалавек». Былы амбасадар Астапенка — пра ліст дзяржслужбоўцаў за адстаўку Лукашэнкі і кадравыя рэзэрвы новай Беларусі

Усяго ў Беларусі каля 37 тысяч дзяржаўных службоўцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перамовы могуць быць не з Лукашэнкам, а з групай чыноўнікаў, якая возьме на сябе адказнасьць за краіну», — дарадца Ціханоўскай