Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі прайшлі ў розных раёнах Менску: Сокал, Велазавод, плошча Якуба Коласа, Чыжоўка ў рамках флэшмобу #лентавпамятьоРоме.
Невядомыя пабілі і выкралі Рамана Бандарэнку 11 лістапада 2020 году. Пазьней ён памёр ад пабояў у менскім шпіталі хуткай дапамогі. Пракуратура Беларусі ўзяла расьсьледаваньне гэтага выпадку на сябе, але крымінальнай справы так і не завяла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Маці Рамана Бандарэнкі хоча ўдзельнічаць у судовым працэсе над журналісткай Барысевіч і лекарам СарокінымЗатое завяла справу на журналістку і лекара, якія апублікавалі вынікі экспэртызы, што сьведчаць, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, у той час як Лукашэнка казаў, што ён нібыта быў п’яны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суд над журналісткай і лекарам, якія расказалі, што ў крыві Бандарэнкі не было алькаголю, пачнецца 19 лютагаСправу журналісткі Барысевіч і лекара Сарокіна, якія паведамілі, што Раман Бандарэнка быў цьвярозы, перадалі ў суд, працэс пачнецца 19 лютага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
BYPOL правёў сваю праверку сьмерці Рамана Бандарэнкі. Што яна дала новага