Салігорскага шахтара Юрыя Корзуна, затрыманага напярэдадні, асудзілі на 15 сутак арышту за «ўдзел у масавым мерапрыемстве». Жонцы паведамілі, што яго даставілі спачатку ў РАУС, а пасьля ў ізалятар на падставе ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
Раней Юры Корзун ужо адбываў адміністрацыйны арышт за чаяваньне ў парку, якое расцанілі як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Пасьля адбыцьця 15 сутак на волю яго ня выпусьцілі, дадаўшы яшчэ такі ж самы тэрмін.
Летась у верасьні шахтар прыкаваў сябе да горназдабыўнога абсталяваньня і адмовіўся выходзіць на паверхню на знак пратэсту супраць гвалту і беззаконьня. Пасьля гэтага ён далучыўся да страйку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Хіба што пачнуць шантажаваць дзецьмі» — што адбываецца са страйкоўцамі «Беларуськалію»11 лютага ў менскім ГЦ Dana Mall затрымалі 58-гадовую Ніну Долгую. Як паведаміла «Вясна», жанчына крыкнула «Жыве Беларусь!» і хацела паглядзець, як адрэагуюць астатнія.
Адгукнуліся два міліцыянты, якія яе і затрымалі. На пэнсіянэрку склалі пратакол за «адзіночнае пікетаваньне з мэтай публічнага выказваньня сваёй незадаволенасьці дзейнай уладай».
12 лютага справу разглядалі ў судзе Першамайскага раёну Менску. Віну жанчына прызнала і прасіла суд не караць яе арыштам. Але судзьдзя Тацяна Ліньнік вынесла вырак аб 15-дзённым арышце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Маці траіх дзяцей затрымалі двойчы за тыдзень і аштрафавалі агулам на 2900 рублёў11 лютага каля менскай Ратушы затрымалі 61-гадовую тэрапэўтку 25-й менскай паліклінікі Лілію Мацешу і яе мужа Пятра. У Цэнтральным РУУС на іх склалі пратаколы за «пікетаваньне» і адправілі ў турму на Акрэсьціна. 12 лютага судзьдзя Дзьмітрый Карсюк асудзіў жанчыну на 13 дзён адміністрацыйнага арышту, мужчыну — на 14.
Той жа судзьдзя Карсюк арыштаваў на 20 сутак затрыманага напярэдадні ў падземным пераходзе каля станцыі мэтро «Няміга» музыку Андрэя Драгуна, які граў на гітары і сьпяваў песьні.
Міліцыянты з Цэнтральнага РУУС склалі на яго адразу два пратаколы: паводле ч. 1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Журналістка пайшла асьвятляць зьезд менскіх дэлегатаў Усебеларускага сходу, а яе аштрафавалі за «пікет»12 лютага аднавіўся суд над журналісткай Tut.by Надзеяй Калінінай. Яе затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на зьезд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Менску, і выставілі два артыкулы — 23.34 і 23.4 КаАП.
Амаль трое сутак Надзея правяла ў ІЧУ на Акрэсьціна. 1 лютага пачаўся суд і працягнуўся пасьля працяглага перапынку. Судзьдзя Тацяна Шоцік прызнала журналістку вінаватай па двух артыкулах і прысудзіла буйны штраф у памеры 2320 рублёў: 50 базавых велічынь па артыкуле 23.34 КаАП і 30 базавых — па артыкуле 23.4 КаАП.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Затрымалі пазаштатную журналістку Tut.by. Яе падазраюць у адміністраваньні «дэструктыўных» каналаўЗатрыманую напярэдадні ў Новай Баравой пазаштатную аўтарку парталу Tut.by Тацяну Скапцову і яе мужа Канстанціна арыштавалі на 15 сутак за сьцяг на акне. У кватэры правялі ператрус.
У Telegram-канале ATN_NEWS зьявіліся абвінавачваньні, што Тацяна адмініструе шэраг «дэструктыўных» каналаў, а таксама ўдзельнічала разам з мужам у «пратэставых акцыях». Пры гэтым на відэа да паста Тацяна кажа, што не адмініструе ніводзін Telegram-канал і ні да чога не заклікала.
Менскі раённы суд разглядаў справы Скапцовых у адным працэсе — «за пікетаваньне шляхам вывешваньня сьцяга на акно ў сваёй кватэры». Судзьдзя Антон Колабаў арыштаваў абаіх на 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
️Музыку, якога затрымалі ў Менску падчас «Усебеларускага сходу», арыштавалі на 20 дзёнСуд Цэнтральнага раёну Менску арыштаваў на 15 сутак аўтамабіліста Паўла Падаляку, які сыгналіў на сталічным праспэкце Незалежнасьці.
Як паведамляе «Вясна», каля 9-й раніцы яго спыніў рэгуліроўшчык і сказаў, што ён «падаў гукавы сыгнал». З супрацоўнікам ДАІ кіроўца на сваёй машыне праехаў у Цэнтральнае РУУС.
Ва ўнутраным дворыку ён нібыта адмовіўся прайсьці ў пастарунак, пачаў упірацца нагамі і хапацца за абмундзіраваньне супрацоўніка. На яго склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП: стаяў на праспэкце і выкрыкваў лёзунгі.
У судзе дапыталі сьведку-супрацоўніка, на што Павал сказаў: «Дзе ў чалавека сумленьне? Усё, што кажа сьведка, глупства». Судзьдзя Дзьмітры Карсюк арыштаваў менчука на 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гаспадару менскай крамы «Мой модны кут» дадалі 5 «сутак» да ранейшых 15-ці12 лютага меўся выйсьці на волю пасьля 15 сутак арышту гаспадар менскай крамы «Мой модны кут» Андрэй Есіпёнак. Аднак замест гэтага яму дадалі яшчэ 5 сутак нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Тым часам кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў паведаміў, што ў пэрыяд Усебеларускага народнага сходу праваахоўнікі затрымалі 5 чалавек, якія ў інтэрнэце заклікалі людзей выходзіць на акцыі пратэсту. Паводле яго, усе яны «хаваліся пад рознымі нікамі» і заклікалі «зьдзяйсьняць супрацьпраўныя дзеяньні».