Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна можа адбыцца ў канцы лютага

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Сустрэча Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна можа адбыцца ў канцы лютага, на ёй будуць абмяркоўвацца канкрэтныя пытаньні паглыбленьня інтэграцыі дзьвюх краін.

Пра гэта заявіў у пятніцу журналістам міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

«Такая сустрэча плянуецца, прапрацоўваецца ў дадзены момант, рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы. Скажам так, у канцы лютага (плянуецца сустрэча. – ТАСС)», – адзначыў Макей.

Макей адзначыў, што «гэта будзе сапраўды важны кантакт паміж кіраўнікамі дзяржаў». «Ужо шмат сустрэч адбылося на ўзроўні прэм'ер-міністраў абедзьвюх краін, было шмат кантактаў і асабістых сустрэч паміж рознымі галіновымі міністэрствамі, у тым ліку і паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», – сказаў Макей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: У КДБ пачаліся чысткі. Пацярпелі нават пэнсіянэры