Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BYPOL: У КДБ пачаліся чысткі. Пацярпелі нават пэнсіянэры


Лога КДБ Беларусі
Лога КДБ Беларусі

Як стала вядома ініцыятыве былых сілавікоў BYPOL, у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі пачаліся чысткі супрацоўнікаў, якія ўлетку ў пэрыяд збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты паставілі подпіс не за Лукашэнку.

Чысткі закранулі таксама і пэнсіянэраў, якіх западозрылі ў неляяльнасьці да рэжыму Лукашэнкі.

З подпісам дзейнага кіраўніка КДБ Івана Тэртэля выйшаў нібыта сьпіс пэнсіянэраў, якіх неабходна зьняць з вайсковага ўліку ў КДБ і паставіць на ўлік на агульных падставах у раённыя ваенкаматы па месцы рэгістрацыі.

Акрамя таго, такіх пэнсіянэраў здымаюць з уліку ў паліклініцы КДБ, анулююць пропускі ў мэдустанову, адпраўляючы на абслугоўваньне ў паліклініку па месцы жыхарства.

Сярод пазбаўленых прывілеяў апынуліся нават экс-кіраўнік КДБ Уладзімір Мацкевіч і экс-кіраўнік Службы аховы прэзыдэнта Юры Бародзіч.

Нагадаем, раней паведамлялася, што мінімум 700 чалавек з цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту і МУС таксама аддалі свае подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG