Ужо сёньня:  Стагодзьдзе Івана Мележа

Іван Мележ з дачкой Ларысай. 1965 г. З фондаў БДАЛМ

Падзеі 8 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

8 лютага 1921 году нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі, аўтар знакамітага раману «Людзі на балоце» Іван Мележ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа

Таксама ў гэты дзень

1649 — падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага войскі Яна Радзівіла адбілі першую спробу захапіць Мазыр.

1724 — заснаваная Расейская акадэмія навук.

2002 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адкрыў Зімовыя Алімпійскія гульні ў Солт-Лэйк-Сіці.

У гэты дзень нарадзіліся

1886 — Васіль Дружчыц, беларускі гісторык.

1914 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзеяч.

1928 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік, заснавальнік жанру навуковай фантастыкі.

1929 — Леанід Лыч, беларускі гісторык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па дзясятку кніг за год за ўласны кошт». У памяць пра гісторыка Леаніда Лыча

У памяці

1909 — Мечыслаў Карловіч, польскі кампазытар і дырыжор, родам зь Вішнева на Смаргоншчыне.