Інэ Мары Эрыксэн Сёрэйдэ, міністарка замежных спраў Нарвэгіі, заклікала ўлады Беларусі вызваліць без аніякіх умоваў усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і спыніць гвалт сілавікоў.
«Павінны быць неадкладна вызваленыя ўсе затрыманыя журналісты і зробленыя захады дзеля забесьпячэньня свабоды прэсы. Мы заклікаем беларускія ўлады ўступіць у дыялёг зь беларускімі пратэстоўцамі», — дадала Эрыксэн Сёрэйдэ, выступаючы падчас онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Салідарнасьць зь Беларусьсю». Міжнародная онлайн-канфэрэнцыя