Прэм’ер-міністар Літвы: «Кожнага дня літоўцы падтрымліваюць народ Беларусі»

Інгрыда Шыманіце і Сьвятлана Ціханоўская

Кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце выказала салідарнасьць зь беларусамі, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне.

«Мы захапляемся адданасьцю і мужным змаганьнем беларусаў, якія выступаюць за сваё права вырашаць лёс сваёй краіны і ў якіх тры асноўныя патрабаваньні: свабодныя выбары, спыненьне гвалту і вызваленьне палітвязьняў.

Падтрымка іншых нарадаў была вырашальнай для Літвы, калі яна вяртала сабе незалежнасьць. Таму сёньня і кожнага дня літоўцы падтрымліваюць народ Беларусі. Жыве Беларусь!», — сказала Шыманіце ў звароце, запісаным для онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Салідарнасьць зь Беларусьсю». Міжнародная онлайн-канфэрэнцыя