У Маларыце з крамай «Мой родны кут» разрываюць дамову арэнды

Паведамленьне пра гэта зьявілася ў «сторыс» крамы ў «Інстаграме».

1 лютага ў краму прыходзілі з маларыцкай інспэкцыі аховы працы.

Праблемы зь дзейнасьцю ўзьніклі і ў іншых крамаў з нацыянальнай сымболікай. З 29 чэрвеня была вымушана спыніць працу крама Symbal.by. Ад восені праблемы з уладамі, падатковай ці арандатарамі зазналі крамы

  • «Мой родны кут» у Менску,
  • LSTR, «Князь Вітаўт» у Берасьці,
  • «Цудоўня» ў Горадні,
  • «Цудоўная крама» у Воршы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт на беларушчыну. Як па ўсёй краіне прэсуюць беларускія асяродкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У гэтай рэвалюцыі жаночы твар». Як жанчыны зрабілі пратэст мірным