4 лютага, у 275-ы дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм пра жыцьцё легендарнага героя.
Тадэвуш Касьцюшка (1746–1817) — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.
Фільм падрыхтавалі рэжысэр Алесь Матафонаў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Здымалі яго ў шасьці краінах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
10 прычын, чаму слава Касьцюшкі належыць БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тэст. Нечаканы Касьцюшка: гэтыя факты пра генэрала вы наўрад ці ведаеце