Чарговая сьмерць у беларускім войску: у Печах знайшлі мёртвым старшага прапаршчыка

Вайсковец зь Печаў, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны пачало праверку па факце сьмерці старшага прапаршчыка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам.

Як удакладнілі ў ведамстве, калега знайшоў яго ў працоўным кабінэце без прыкметаў жыцьця.

Старшына роты трэнажораў і абслугоўваньня навучальных аб’ектаў Сулік праходзіў службу з 2008 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пісаў, што частка новая, затое кіраўніцтва старое». Што вядома пра загінулага вайскоўца, які ахоўваў БелАЭС

Абставіны надзвычайнага здарэньня высьвятляе камісія Міністэрства абароны сумесна са Сьледчым камітэтам. Сваякам нябожчыка абяцаюць аказаць неабходную дапамогу.

Гэта ня першы падобны выпадак у гэтым годзе: 25 студзеня на тэрыторыі падразьдзяленьня аховы БелАЭС у Астраўцы застрэліўся 18-гадовы салдат тэрміновай службы Кірыл Стацэнка.