Галоўную рэдактарку літаратурнага часопіса «Маладосць» звольнілі з пасады

Ілюстратыўная выява

Воцінава працавала ў «Маладосьці» з 2012 году.

Сьвятлана Воцінава мела кантракт да 31 кастрычніка 2022 году, але пакідае пасаду ўжо цяпер, піша Tut.by.

Такое рашэньне прынялі ў Міністэрстве інфармацыі, якое ўзначальвае Ігар Луцкі.

«Мне сказалі працаваць да 1 сакавіка. Да мяне якраз учора прыйшлі студэнты на практыку, я сканцэнтравала на іх увагу, таму пагарачылася — напісала заяву, што 26 лютага — мой апошні працоўны дзень. Сёньня я пра тое пашкадавала і прашу, каб мяне адразу адпусьцілі. Які сэнс яшчэ чатыры тыдні працаваць, рабіць яшчэ адзін нумар з улікам таго, што маю працу прызналі кепскай? Гэта проста нонсэнс. Я хачу сысьці адразу», — сказала Воцінава.

Па словах звольненай рэдактаркі, на працу часопіса пастаянна скардзіліся ў праўладным Саюзе пісьменьнікаў Беларусі, гэта магло мець вырашальную ролю ў яе звальненьні.

Раней у шэрагу дзяржаўных літаратурных часопісаў скарацілі колькасьць старонак. Сьвятлана Воцінава працавала ў «Маладосьці» з 2012 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наклады дзяржаўных СМІ падаюць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Tut.by канчаткова забралі статус СМІ