У другой палове 2020 году ў Беларусь не ўпусьцілі некалькі тысяч чалавек

  • БелаПАН

Акцыя «Шлях свабоды» ў Літве 23 жніўня 2020

Пра гэта заявіў старшыня Памежнага камітэту Анатоль Лапо ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

Сярод тых, каго не прапусьцілі, Лапо асабліва адзначыў тых, хто хацеў працягнуць балтыйскі «ланцуг салідарнасьці». «Мы гэтага не дапусьцілі», — сказаў Лапо.

Летась 23 жніўня ў Літве адбылася акцыя салідарнасьці «Шлях свабоды». Больш як 30 тысяч удзельнікаў сталі ў «жывы ланцуг» ад Вільні да беларускай мяжы. У тым ліку прэзыдэнт Гітанас Наўседа, а таксама былыя кіраўнікі Літвы Валдас Адамкус, Вітаўтас Ландсбергіс, Даля Грыбаўскайце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч людзей у Літве сталі ў жывы ланцуг ад Вільні да мяжы зь Беларусьсю. ФАТАФАКТ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна забараніла беларускаму сьпеваку Дайнеку ўезд на сваю тэрыторыю, бо ён незаконна наведваў Крым