29 студзеня суд Заводзкага раёну Менску вынес прысуд 19-гадовай палітзьняволенай Рэнаце Сьмірновай, паведаміла «Вясна».
Судзьдзя Кацярына Мурашка прызнала яе вінаватай у актыўным удзеле ў беспарадках ( арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і прысудзіла два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, так званую «хатнюю хімію».
Рэната Сьмірнова была 1 лістапада на маршы пратэсту ў Менску. Калі затрымалі яе хлопца Івана Зубко, яна сама пайшла за ім у аўтазак.
Яе абвінавацілі ў блякаваньні транспарту і нанясеньні шкоды «Менсктрансу» больш як на 10 тысяч рублёў.
У судзе паказалі міліцэйскае відэа, на якім Сьмірнова стаіць сярод людзей на дарозе — ня ў першым шэрагу, без плякату і сымболікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ахоўнік пачаў плакаць. Сказаў, што яму сорамна». Сьведчаньні яшчэ аднаго вязьня слуцкага лягераРэната сказала, што згодная з тым, што парушыла закон, але гэта ніяк ня цягне на крымінальны артыкул.
Адвакат прапанаваў закрыць справу, бо за адно правапарушэньне двойчы не прыцягваюць да адказнасьці, а за ўдзел у пратэсьце Рэнату ўжо асудзілі паводле адміністрацыйнага артыкулу.
Пазоў «Менсктрансу» будуць разглядаць асобна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Студэнта Вінакурава за заклік да страйку асудзілі на тры гады «хіміі». Відэа, фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзяўчыне, якая расьпісала шчыты амапаўцаў, далі 2 гады, хлопцу — 1,5 года. ФОТА, ВІДЭА