Праваабаронцу Судаленку выставілі абвінавачваньне, Лукашэнка выказаўся супраць палітычнай амністыі. Найважнейшае за 28 студзеня

Леанід Судаленка, гомельскі праваабаронца, якому 28 студзеня прад'явілі крымінальнае абвінавачваньне

Найважнейшыя падзеі 28 студзеня

Лукашэнка ня бачыць ніводнай палітычна матываванай справы ў сёньняшняй Беларусі. Частку прызнаных праваабаронцамі палітвязьняў ён вінаваціць у эканамічных злачынствах. Па яго вэрсіі, некаторыя зьняволеныя асобы не захацелі плаціць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка адказаў на ініцыятыву Васкрасенскага аб амністыі 213 палітвязьняў

Праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Леаніду Судаленку прадʼявілі абвінавачаньне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і фінансаваньне такой дзейнасьці)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Судаленку выставілі абвінавачаньне і пакінулі пад вартай

«Ня веру фэйкавым навінам, якія ідуць з вуснаў апанэнтаў улады», — сказаў міністар замежных спраў Беларусі наконт інфармацыі пра «стужку Карпянкова» і пра «канцлягер пад Слуцкам»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей адрэагаваў на інфармацыю пра «канцлягер пад Слуцкам»

Суд Савецкага раёну Менску працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязьня Дзьмітрыя Дубкова. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 214 (крадзеж транспартнага сродку) і ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор папрасіла суд пакараць палітвязьня Дубкова 7 гадамі зьняволеньня

39-гадовы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, якога затрымалі 22 студзеня, стаў фігурантам крымінальнай справы, матэрыялы па якой зьбірае ГУБАЗіК. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 221 палітвязень. Праваабаронца Стэфановіч расказаў, каму надаюць такі статус, а каму — не

Адвакаты Віктара Бабарыкі просяць накіраваць справу зь Вярхоўнага суду ў ніжэйшы, каб была магчымасьць абскардзіць прысуд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты Бабарыкі просяць перадаць справу зь Вярхоўнага суду ў ніжэйшы

У штогадовым рэйтынгу Corruption Perceptions Index 2020 («Індэкс успрыманьня карупцыі»), які складае арганізацыя Transparency International, Беларусь ізноў палепшыла свае паказьнікі, падняўшыся за год з 66 месца на 63-е са 180 дзяржаваў і тэрыторыяў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэйтынг успрыманьня карупцыі Transparency International: Беларусь на ўзроўні Харватыі і Кубы

Афіцыйны Менск зацікаўлены ў прыбыцьці амэрыканскага амбасадара ў Беларусь і ў канструктыўным узаемадзеяньні з новай адміністрацыяй Белага дома — Уладзімер Макей

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей пра дыялёг Менску з Вашынгтонам: «Мы разумеем, якую ролю адыгрываюць ЗША сёньня ў сьвеце»

Сталіца Эгіпту стала гаспадаром сусьветнага першынства пасьля таго, як празь нестабільнасьць у Беларусі турнір адабралі ў Менску

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянат сьвету ў сучасным пяціборстве перанесьлі зь Менску ў Каір