Гарадзенцы дапамаглі расчысьціць ад сьнегу прытулак для сабак. ФОТА

Прытулак для жывёлаў у горадзенскім мікрараёне Лапенкі за ноч 27 студзеня моцна занесла сьнегам. Гарадзенцы дапамаглі ўратаваць гадаванцаў.

Валянтэры, якія апякуюцца прытулкам «Адданае сэрца», ранкам 27 студзеня не маглі адчыніць клеткі, каб пакарміць сабак. Слой сьнегу на дахах вальераў і на ўсёй тэрыторыі сягаў 40 сантымэтраў. Прыпарушыла і сабачыя міскі.

Пасьля абвесткі ў сацыяльных сетках дапамагчы жывёлам прыехалі каля 20 чалавек. За некалькі гадзін тэрыторыю расчысьцілі.

У гэтым месцы часова, на ператрымках, пражываюць дзясяткі сабак. Імі бясплатна апякуюцца валянтэры.

Сьнег у Горадню прынёс цыклён «Ларс». За папярэднія суткі, 26 студзеня, ападкі перавысілі норму ў 10 разоў.

Шпацыр па горадзе ў белым. Шмат сьнежных здымкаў з Горадні

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шпацыр па горадзе ў белым. Шмат сьнежных здымкаў з Горадні