Мэдычную сястру рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі ў Бабруйску Юлію Яскевіч вызвалілі пад заклад.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты», яе муж Зьміцер Яскевіч, анэстэзіёляг-рэаніматоляг, застаецца за кратамі.
Ніякіх абвінавачаньняў ім да гэтага часу не прад’яўлена. Сужэнцы гадуюць 4-гадовую дачку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бабруйску сілавікі праводзяць ператрусы ў мясцовых актывістаўМэдыкаў схапілі 22 студзеня падчас масавага «хапуна» ў Бабруйску — агулам тады затрымалі 15 чалавек. У кватэры Яскевічаў правялі ператрус.
Паводле міліцыянтаў, затрыманьні праводзіліся ў рамках крымінальнай справы, але зь якой нагоды яна заведзеная, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынік масавых затрыманьняў у Бабруйску: «суткі», штрафы, падазраваныя ў крымінальнай справеНекаторых затрыманых бабруйчанаў адпусьцілі пасьля трох сутак арышту, іншым прысудзілі арышт на 10–12 сутак і штрафы.