Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску сілавікі праводзяць ператрусы ў мясцовых актывістаў


Бабруйская актывістка Галіна Сьмірнова
Бабруйская актывістка Галіна Сьмірнова

Тэлеграм-канал «Бабруйск Online» паведамляе, што ператрусы адбываюцца сама меней у пяці чалавек. У некаторых забралі тэхніку.

«Раніцай у Бабруйску да людзей, якія праяўлялі актыўнасьць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, прыйшлі так званыя сілавікі з ордэрамі на вобшук», — расказалі каналу відавочцы.

Паводле некаторых зьвестак, ператрусы праводзяцца ў рамках крымінальнай справы «за абразу супрацоўнікаў міліцыі».

Як расказала Свабодзе бабруйская актывістка АГП Галіна Сьмірнова, адзін з тых, да каго наведаліся праваахоўнікі, — Андрэй Сініца. Летась увосень яго затрымалі і судзілі за сьвечкі ля помніка ахвярам рэпрэсіяў. Таксама сям’ю пагражалі паставіць на ўлік як «сацыяльна небясьпечную».

Паводле суразмоўцы, спачатку Андрэй адмаўляўся адчыняць дзьверы, але ў выніку міліцыянты ўсё ж ўварваліся і сувязь зь ім зьнікла.

Ягоны сын пасьля паведаміў, што канфіскавалі тэхніку і забралі бацьку. Сярод абвінавачаньняў, якія агучвалі праваахоўнікі, — нібыта «адсылаў за мяжу файлы».

Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG