Выкладчык зь Віцебску далучыўся да страйку з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі

Акцыя пратэсту ў Віцебску. 6 сьнежня 2020 году.

«Я спадзяюся, што наступіць іншы час і мы зможам пабудаваць новую Беларусь».

Выкладчык спэцыяльных дысцыплін Віцебскага дзяржаўнага каледжу культуры і мастацтваў Анатоль Грышкевіч разьмясьціў у фэйсбуку заяву на імя дырэктара ўстановы аб далучэньні да агульнанацыянальнага страйку.

Выкладчык заявіў у відэа:

«Я не магу далей працаваць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца, не магу быць часткай гэтай сыстэмы. Пэдагог ня можа абстрагавацца ад гвалту і несправядлівасьці, якія адбываюцца вакол; не хачу хлусіць і вучыць няпраўдзе сваіх вучняў... Я спадзяюся, што наступіць іншы час і мы зможам пабудаваць новую Беларусь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не паддавацца на падачкі злачыннай улады». Страйкам «Беларуськалію» адказаў кіраўніцтву прадпрыемства

Анатоль Грышкевіч патрабуе адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьня палітвязьняў, спыненьня гвалту з боку МУС у дачыненьні да мірных грамадзян і пакараньня ўсіх злачынстваў супраць мірнага народу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сябра страйкаму заклікаў нарвэскую кампанію Yara адмовіцца ад новага кантракту зь «Беларуськаліем»