Найважнейшыя падзеі за 23 студзеня.
У Беларусі і за мяжой людзі выйшлі на акцыі салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ў прыватнасьці зь Ігарам Лосікам, які 40 дзён трымае галадоўку за кратамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і расейскімі пратэстоўцаміТэлеграм-канал «Милиция Минска» паведаміў, што падчас акцый пратэсту 23 студзеня ў сталіцы Беларусі затрымана каля 100 грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя паведаміла аб затрыманьні каля 100 чалавек у Менску, у праваабаронцаў іншая лічбаСыну Віктара Бабарыкі падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на месяц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эдуарду Бабарыку падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартайКарыстальнікі інтэрнэту адзначаюць, што лічба 2000 затрыманых у Расеі, хутчэй за ўсё, заніжаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі на акцыях за Навальнага затрымалі больш за 2500 чалавекНа 88-м годзе жыцьця памёр ад COVID-19 славуты амэрыканскі тэлежурналіст Лэры Кінг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр амэрыканскі тэлежурналіст Лэры Кінг