Памёр амэрыканскі тэлежурналіст Лэры Кінг

Лэры Кінг размаўляе з Элізабэт Тэйлар, Larry King Live, люты 2003 г.

На 88-м годзе жыцьця памёр Лэры Кінг, зорка амэрыканскай тэлежурналістыкі, вядоўца ток-шоў Larry King Live на тэлеканале CNN (1985–2010) і праграмы Larry King Now на каналах Ora TV i RT America (2010-2020).

Працуючы на тэлебачаньні, ён правёў больш за 50 тысяч інтэрвію з палітыкамі, спартоўцамі, артыстамі і іншымі знакамітасьцямі.

У 2013 годзе Лэры Кінг прадаў правы на сваё тэлешоў Larry King Now тэлеканалу RT America, кантраляванаму ўрадам Расеі. Ён вёў гэтую праграму да 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лары Кінг пераходзіць на расейскі канал

Лэры Кінг нарадзіўся 19 лістапада 1933 у Нью-Ёрку ў сям’і габрэяў-імігрантаў: ягоная маці паходзіла зь Беларусі, а бацька з Аўстрыі.

Лэры Кінг быў восем разоў жанаты, у яго нарадзіліся чацьвёра дзяцей.

У пачатку студзеня СМІ паведамілі, што Лэры Кінг быў шпіталізаваны з інфэкцыяй COVID-19.