Паводле слоў крыніцы, рашэньне аб адмене Гульняў, якія раней ужо былі перанесеныя на год праз сытуацыю з каранавірусам, ужо прынятае, і японскія ўлады цяпер шукаюць спосаб паведаміць пра гэта сьвету, «захаваўшы твар». «Ніхто ня хоча гаварыць пра гэта першым, але ўсе сыходзяцца ў меркаваньні, што [правесьці Алімпіяду] будзе занадта складана», — сказала крыніца выданьню. Паводле яе, на такое рашэньне паўплывала зімовая хваля пандэміі.
Намесьнік галоўнага сакратара японскага ўраду Манабу Сака заявіў, што «катэгарычна абвяргае» гэтую публікацыю, бо яна не адпавядае рэчаіснасьці. У той жа час ён адзначыў, што японскі ўрад улічвае сытуацыю за мяжой і ў нейкі момант прыме канчатковае рашэньне аб спаборніцтвах. Пакуль жа Токіё працягвае рабіць усё неабходнае для правядзеньня Алімпіяды летам 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алімпіяду ў Токіё больш ня будуць пераносіць, нягледзячы на пандэміюКіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах таксама заявіў, што арганізацыя не плянуе адмяняць Алімпійскія гульні ў Токіё.
Летнія Алімпійскія гульні ў Токіё павінны былі прайсьці летась з 24 ліпеня па 9 жніўня. Іх перанесьлі на лета 2021 года. Аднак Алімпіяда захавае ранейшы назоў «Токіё-2020», у першую чаргу з фінансавых меркаваньняў.